Пасля 50 гадоў рэгулярная калонаскапія павінна стаць нормай, раіць доктар Сафія Балзора ў сваім блогу ў медычным інтэрнэт-выданніKevinmd.com.

Калонаскапія — гэта абследаванне тоўстай кішкі пры дапамозе відэаэндаскопа. Доктар візуальна выяўляе язвы, паліпы ды іншыя праблемы. Менавіта гэткія новаўтварэнні з часам перараджаюцца ў злаякасныя. Па выніках калонаскапіі пры неабходнасці праводзіцца даследаванне клетак выяўленых утварэнняў і прымаецца рашэнне пра іх выдаленне.

Доктар Балзора піша, што людзям непрыемная перспектыва такой працэдуры. Але раіць пераадольваць агіду. У ЗША рак тоўстай кішкі выйшаў на другое месца па частаце сярод усіх анкалагічных захворванняў.

Асаблівасць яго такая, што перыяд перараджэння паліпаў у тоўстай кішцы ў злаякасную пухліну даволі доўгі — 7–10 гадоў. Калі дыягностыка зробленая своечасова, развіццё хваробы можна даволі лёгка прадухіліць.

Асабліва важна праходзіць калонаскапію тым, у каго на рак тоўстай кішкі хварэў нехта ў родзе.

У Мінску калонаскапію робяць у розных клініках. 1-я, 3-я, 9-я, 10-я клінічныя бальніцы, 20-я паліклініка. Бальніца хуткай медыцынскай дапамогі і Мінскі кансультацыйна-дыягнастычны цэнтр аказваюць такую паслугу на платнай аснове. Кошт гэтай працэдуры для грамадзян Беларусі складае ад 95 да 270 тысяч (11–35 даляраў), у залежнасці ад апарата і ўстановы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?