У сераду, 29 мая, на «Мінск-Арэне» пройдзе матч заключнага туру чэмпіянату Беларусі па гандболе паміж СКА і мінскім «Дынама», у якім вызначыцца чэмпіён краіны 2012–2013 года.

Каб стаць чэмпіёнам Беларусі СКА патрэбна перамога, а вось «Дынама», якое было чатыры разы запар чэмпіёнам, дастаткова нічыі.

Пачатак а 19-й. Уваход на гульню свабодны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна