Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 23 мая ў міліцыю звярнулася прадавец аднаго з рыбгасаў з заявай аб крадзяжы грашовай выручкі ў памеры 300 тысяч рублёў. Гандаль з аўтамашыны адбываўся каля магазіна, размешчанага па праспекце Пушкіна, 20.
У нейкі момант прадавец адвярнулася, каб дастаць з кабіны ручнік. У гэты час да машыны падбег невядомы малады чалавек, схапіў каробку з грашамі і кінуўся наўцёкі. Вадзіцель спрабаваў дагнаць рабаўніка, але марна.

У ходзе вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што выкрадальнік на працягу гадзіны бадзяўся непадалёк ад аўтамашыны рыбгаса, пры гэтым заходзіў у найбліжэйшыя магазіны, не робячы пакупак. Такім чынам, ён мог чакаць падыходзячы момант для ўчынення злачынства.

Камеры відэаназірання зафіксавалі зламысніка, калі ён заходзіў у адзін з магазінаў. Выява размешчана на сайце ГУУС Мінгарвыканкама. Супрацоўнікі міліцыі звяртаюцца да ўсіх, хто можа дапамагчы ва ўстанаўленні асобы маладога чалавека, паведаміць пра сябе ў дзяжурную частку Фрунзенскага РУУС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?