У Бярозе (Брэсцкая вобласць) з даху цэнтральнай раённай бальніцы упаў і разбіўся 52-гадовы мясцовы жыхар. Цела мужчыны знайшлі работнікі ўстановы 27 мая а 7-й раніцы на даху над уваходам у хірургічнае аддзяленне.
З 23 мая жыхар Бярозы знаходзіўся на стацыянарным лячэнні ў траўматалагічным аддзяленні. У яго была траўма галавы.
Па словах медработнікаў, 26 мая яны сталі заўважаць за пацыентам прыкметы неадэкватных паводзін.27 мая ў 3.20 мужчына быў у сваёй палаце, у 5.30 медыцынскія сёстры выявілі, што яго там няма, і сталі шукаць.
Аддзяленне, дзе ляжаў мужчына, размешчана ў адным корпусе з хірургічным. Вышыня, з якой упаў загінулы, прыкладна 11 метраў.





