Па факце нанясення цялесных пашкоджанняў мінчаніну Аляксандру Вашкевічу Фрунзенскім раённым аддзелам Следчага камітэта Мінска распачата крымінальная справа на падставе часткі 1 артыкула 149 КК (наўмыснае прычыненне меней цяжкага цялеснага пашкоджання),паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінску Аляксандр Герасімаў.
У межах расследавання крымінальнай справы следчыя органы высвятляюць вінаватых асоб. Пакараннем, прадугледжаным указаным артыкулам КК за гэта злачынства, з’яўляецца штраф або папраўчыя работы тэрмінам да двух гадоў, або арышт тэрмінам да шасці месяцаў, ці абмежаванне волі тэрмінам да трох гадоў, ці пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Пра гісторыю са збіваннем мінчаніна Аляксандра Вашкевіча, якая здарылася 9 мая ў сталічным гандлёвым цэнтры «Карона», 23 мая было расказана на сайце прыватнай