Кіраўнік Службы нацыянальнай бяспекі Паўднёвай Карэі Кім Чан Су тры месяцы жыў на працы з-за пагрозы ракетнага ўдару з боку КНДР.

У паведамленні адзначаецца, што на днях Кім Чан Су ўсё ж такі пайшоў начаваць дадому. Агенцтва расцаніла гэта як сведчанне паступовай нармалізацыі становішча на паўвостраве.

Папярэднія тры месяцы Кім Чан Су практычна не пакідаў будынак адміністрацыі прэзідэнта, дзе размешчана і яго ведамства. Ён еў на працоўным месцы і начаваў у будынку па суседстве.
Гэта было звязана з засцярогамі, што рост напружанасці ў адносінах краіны з КНДР можа скончыцца узброенай агрэсіяй з боку апошняй.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?