Каталікі ў Венесуэле забілі трывогу: у касцёлах сканчаюцца запасы віна, яго не хапае для правядзення набажэнстваў.
Як тлумачаць прадстаўнікі каталіцкай царквы, такая сітуацыя склалася
«Наш пастаўшчык віна Bodegas Pomar сказаў, што больш не можа рабіць віно», — сказаў прадстаўнік касцёла Венесуэлы.
Наяўных запасаў царквы хопіць на два месяцы, папярэджваюць святары. Ці зможа царква ў далейшым закупляць віно за мяжой, пакуль невядома.
Праблема не прыходзіць адна, і святары чакаюць у бліжэйшы час росту цэн на аплаткі, якія выкарыстоўваюць для правядзення камуніі.
«Вытворцы хлеба ўжо папярэдзілі, што будуць падымаць цэны, бо не могуць знайсці досыць мукі. Пшаніца ў нас не расце, яны ўсё закупляюць за мяжой. Пакуначак з асвячоным хлебам раней каштаваў 50 балівараў (8 даляраў), зараз ён каштуе ўжо 100» , — кажа святар.
Венесуэльцы адчуваюць недахоп цэлага шэрагу прадуктаў і тавараў штодзённага карыстання: цукру, малака, алею, кукурузнай мукі і нават туалетнай паперы.
Багатая нафтай Венесуэла імпартуе з іншых краін парадку 70% прадуктаў харчавання.





