Паўднёвакарэйская электронная кампанія Samsung адваявала ў Apple статус сусветнага лідара продажаў смартфонаў па выніках першага квартала 2013 года.

Паўднёвакарэйскі вытворца ўпершыню перавысіў планку ў 10 млн прададзеных за квартал прыладаў. Усяго ён прадаў 12,5 млн смартфонаў.

Амерыканская кампанія Apple саступіла лідарскія пазіцыі і апусцілася на другое месца. Трэцяе месца заняла Nokia. LG Electronics чацвёрты.

Паводле ацэнкі спецыялістаў, заваяваць лідарства Samsung дапамог цвёрды попыт на найноўшыя смартфоны, якія выкарыстоўваюць стандарты сувязі чацвёртага пакалення.
Аналітыкі прагназуюць, што продажы флагмана Samsung Galaxy S4, хутчэй за ўсё, застануцца устойлівымі як мінімум да выпуску новага iPhone.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?