«Поршэ-Каен» ударыў аўтамабіль таксі ў левы бок, машыны пераляцелі праз сустрэчную, тратуар і ўрэзаліся ў калоны былой 2-й бальніцы.

Аўтамабілі рухаліся ў бок Нямігі па вуліцы Багдановіча. Аварыя адбылася перад скрыжаваннем з вуліцай Янкі Купалы. Як мяркуюць відавочцы, таксі не са свайго шэрагу спрабавала паварочваць на Купалы, а «Поршэ» ехаў не ў сваім левым шэрагу наўпрост.

Пасля сутыкнення «Поршэ» працягнуў таксі некалькі метраў, машыны пераляцелі праз сустрэчную паласу, тратуар і ўрэзаліся ў розныя калоны былой 2-й бальніцы.

На шчасце, пацярпелых не была, бо на сустрэчнай паласе не аказался аўтамабіляў, а на тратуары — пешаходаў.
Абодва кіроўцы таксама выбраліся з аўто, пасажыраў не было. Кіроўцу таксі дапамаглі вылезці з салона спецназаўцы, якія літаральна хвіліну таму адыйшлі ад месца на тратуары, дзе адбылася аварыя.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?