Трагедыя здарылася ў адным з раёнаў Гродзенскай вобласці.
Раніцай 19 красавіка ў дзіцяці з'явіўся кашаль. Затым з рота і носа пацякла кроў.Маці выклікала хуткую дапамогу, дактары спрабавалі рэанімаваць малое, але выратаваць жыццё дзяўчынцы не ўдалося.
Як выявілася, дзіця праглынула круглую батарэйку ад тэлевізійнага пульта, дыяметрам 1,8 см, што прывяло да ўдушэння.
Высветлілася, што сапсаваны элемент сілкавання ад пульта дыстанцыйнага ўпраўлення дарослыя не выкінулі, а пакінулі на тумбачцы. У выніку батарэйка трапіла ў рукі дзіцяці.
У завядзенні крымінальнай справы адмоўлена, бо мела месца здарэнне.