Іспанскі спецыяліст Рафаэль Бенітэс стаў трэнерам італьянскага «Напалі». У мінулым сезоне ён трэніраваў «Чэлсі», але па дадзеных СМІ — яго месца на «Стэмфард Брыдж» павінен заняць Жазэ Маўрынью.

«Рафаэль — чалавек з міжнародным досведам. Сапраўдны лідар», — напісаў у сваім Twitter прэзідэнт італьянскага клуба Аўрэліа Дэ Лаўрэнціс.
Гэта вяртанне Бенітэса на Апеніны. У 2010 годзе ён трэніраваў міланскі «Інтэр».
А сёлета прывёў «Чэлсі» да перамогі ў Лізе Еўропы і 3-га месца ў англійскай прэм’ер-лізе. Раней іспанец працаваў у «Валенсіі» і «Ліверпулі».

Вальтэр Мацары, які да гэтага часу быў трэнерам «Напалі», сышоў у адстаўку восем дзён таму, і падпісаў кантракт з «Інтэрам».

Каманда з Неапаля у гэтым сезоне заняла другое месца ў Серыі, А і выйшла ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

Першая задача Бенітэса будзе пераканаць зорку каманды Эдынсана Кавані застацца ў клубе. Уругваец стаў найлепшым бамбардзірам Серыі А з 29 галамі, але сказаў, што хацеў бы змяніць працадаўцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?