Ваяжы ў Мінск Сечына, Гуцарыева, Керымава, Трацэнкі пацвярджаюць гэта.

Паводле дадзеных Расстата, па выніках першага квартала 2013 года Беларусь заняла восьмае месца па назапашаных расійскіх інвестыцыях, у канцы 2012 года яна была шостай. Цяпер яна стаіць за Брытанскімі Віргінскімі астравамі, Нідэрландамі, Кіпрам, Швейцарыяй, ЗША, Люксембургам і Вялікабрытаніяй.

Адзначым, што нягледзячы на памяншэнне долі ў спісе самых прывабных для расійскага капіталу краін у параўнанні з канцом 2012 (з 4,9% да 3,3%), у грашовым выражэнні ў першым квартале расійскія назапашаныя ўкладанні ў беларускую эканоміку павялічыліся ў чыстым выглядзе на 1 млн даляраў — да 5878 млн даляраў.

Па выніках 2012 года дзясятае месца па аб’ёме назапашаных расійскіх інвестыцый займала Украіна. Але ў першым квартале з топ-10 яе выцесніла Турцыя. Гэта значыць, па аб’ёме расійскіх інвестыцый на постсавецкай прасторы Беларусь — № 1.

Расстат па выніках квартала згадаў Беларусь у ліку лідараў па яшчэ адным паказчыку. Паводле звестак ведамства, Беларусь увайшла ў тройку інвестараў у расійскую паліўна-энергетычную галіну. Аб’ём назапашаных інвестыцый, якія прыйшлі з Беларусі і што засталіся ў ТЭК Расіі па выніках першага квартала 2013 года, склаў 256 млн даляраў, ці 11,7% ад усяго аб’ёму ўкладанняў у гэтую галіну. Вышэй былі толькі Кіпр і Нідэрланды.

За гэтым «інвестыцыйным прарывам», лічаць эксперты, могуць стаяць нюансы метадалогіі, у рамках якой Расстат за «замежнікаў» лічыць даччыныя кампаніі расійскіх нафтагазавых холдынгаў, што працуюць на беларускім рынку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?