У Менску, на вул. Ясеніна, жыве дзяўчынка Лілька. У яе ДЦП і неверагодныя бацькі, якія штодня працуюць над тым, каб вырваць дачушку з палону хваробы.
І ўжо маюць пэўныя перамогі! Ім можна дапамагчы. (тут многія ўздыхнуць і скажуць — эх, былі б мы багацейшыя…)
Вось тут якраз вы і маеце шанец ахвяраваць чымсьці акрамя грошай. Вашым часам. Для рэабілітацыі Лільцы штодзённа (раніцой і ўвечары) трэба рабіць спецыяльныя практыкаванні ў шэсць рук. Усяго гадзіна вашага часу, напрыклад, раз на тыдзень — і вы рэальна зможаце make a difference для Лількі і яе сям’і. Практыкаванні лёгкія і спецыяльнай падрыхтоўкі не патрабуюць.

Паглядзіце гэтае відэа ,

пачытайце дзённік яе мудрага таты , і падумайце, можа, вам тэрмінова патрэбныя плюсы ў карму?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?