Адам Мальдзіс.

Адам Мальдзіс.

Сёння Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні дзеячоў з розных сфераў жыцця. Знаны дзеяч беларускай культуры, прафесар Адам Мальдзіс атрымае ордэн Францыска Скарыны, паведамляе БелТА. Цікава, што на сайце дзяржаўнага інфармагенцтва літаратуразнавец, гісторык, доктар філалагічных навук, былы кіраўнік Беларускага ПЭН-цэнтра быў сціпла названы «метадыстам аддзела міжнароднай і сацыяльна-культурнай дзейнасці Інстытута культуры Беларусі».

Медалём Скарыны былі ўзнагароджаныя вакалістка Моладзевага тэатра эстрады Вольга Вронская і дэкан філалагічнага факультэта БДУ Іван Роўда.

Таксама сярод іншых сёння быў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць» міліцыянт Ігар Іванчык, які загінуў падчас выканання задання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0