Доктар Крысцін Дэніэл з Лос-Анджэлеса прысуджаная да 14 гадоў федэральнай турмы за махлярства. Як усталявала следства, лекар прапаноўвала сваім пацыентам раслінную дабаўку, якая нібыта вылечвала ад раку ў апошняй стадыі, дыябету, рассеянага склерозу і іншых захворванняў. Шасцімесячны курс лячэння каштаваў $ 100 тыс.

Усяго 58-гадовая Дэніэл зарабіла незаконным шляхам каля $1 млн.
Суд прызнаў доктарку вінаватай па 11 пунктах абвінавачвання, у тым ліку ва ўхіленні ад падаткаў і ціску на сведак.
«Дэніэл скрала ў сваіх ахвяр больш, чым грошы. Яна скрала ў іх надзеі і мары пра лячэнне.
Дэніэл нясе адказнасць за цынічны падман», — заявіў пракурор пасля вынясення прысуду.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?