Адзін з карпусоў лагера, заставачнае фота
У аздараўленчым лагеры «Беларусь» ў Мінскім раёне адбыўся пажар.
6 мая ў 18.22 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення Мінскага раённага падраздзялення МНС паступіла паведамленне аб загаранні жылога корпуса на тэрыторыі аздараўленчага лагера «Беларусь», размешчанага паблізу вёскі Аколіца (ля Астрашыцкага гарадка).
Патэлефанавала загадчыца, пачуўшы гукі спрацавалай сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі.
На момант пажару людзей у будынку не было, агнём знішчаны жылы корпус №15.Прычына пажару высвятляецца.