Журналісты Галко і Ярашэвіч атрымалі суткі. Фота svaboda.org

Журналісты Галко і Ярашэвіч атрымалі суткі. Фота svaboda.org

Дзмітрый Галко

Дзмітрый Галко

Суд над затрыманымі вечарам 6 мая журналістамі Аляксандрам Ярашэвічам і Дзмітрыем «Будзімірам» Галко меўся распачацца сёння раніцай 7 мая (пр-т газеты «Правда», 27).

Але ў суд іх пакуль не прывезлі, няма канвою з Маскоўскага РУУСу, пра гэта ў РУУСе сказалі жонцы А. Ярашэвіча.

11:22

У суд прыехаў адвакат Аляксандр Галіеў, ён быў адвакатам А. Ярашэвіча, калі таго судзілі пасля акцыі «Чарнобыльскі шлях».

11:37

У Маскоўскім РУУСе кажуць, што паўгадзіны таму машына з журналістамі выехала, але да суда не даехала пакуль.

11:41

Прывезлі ў суд.

11:42

У холе суда чакаюць імаверныя «сведкі» затрымання. Адзін з іх той, які спрабаваў затрымаць Аксану Рудовіч і Ірыну Арахоўскую вечарам 26 красавіка.

Дзмітрыя Галко судзіць Яўген Віктаравіч Хаткевіч, які знаходзіцца ў спісе асобаў, якім забаронены ўезд у ЕС (№145 у спісе).

Адвакат пайшоў знаёміцца са справай.

Дзмітрыя Галко вінавацяць па двух артыкулах КоАП: 17.1 і 23.4. Суд на ім мае распачацца неўзабаве. Пасля суда над Галко пройдзе суд над Ярашэвічам, бо адвакат адзін і той жа.

13:45

У справе над Галко перапынак да 15:15.

У 14 00 павінен быў пачацца суд на Ярашэвічам. Але суддзя Матыль пайшла на іншы працэс, сказалі ў канцылярыі.

15:22

Аднаўляецца працэс над Галко. Над Ярашэвічам яшчэ не пачынаўся;

Выступае сведка Жарскі, які ўдзельнічаў пры затрыманні Рудовіч і Арахоўскай.

15:30

Суддзя зрабіў заўвагу дзяжурнаму міліцыянту, каб сачыў за парадкам у судовай залі. А таксама Галко за размовы ў часе апытання сведкі.

15:40

Журналістам забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі.

16:40

Адвакат Галко ўказаў на супярэчнасці ў тлумачэннях сведак Віктара Жарскага і Аляксея Гарошкі. У прыватнасці, на судзе сведчанні міліцыянтаў супярэчылі дадзеным рапартаў. Міліцыянты сцвярджаюць, што ў рапарце магла быць абдрукоўка.

Суд узяў перапынак для вынясення прысуду Змітру Галко.

17:10

Суддзя Таццяна Матыль цікавіцца ў Ярашэвіча, што такое «обезъянник». Бо журналіст у сваіх тлумачэннях узгадаў, што яго з Галко адвезлі ў «обезъянник» пасля затрымання.

Журналіст звяртае ўвагу на недакладнасці ў пратаколе. У прыватнасці, няправільна пазначана месца яго нараджэння.

18:12

Журналіст Зміцер Галко асуджаны на 10 сутак.

Галко вінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы і аказанні супраціўлення міліцыі. Паводле гэтых абвінавачванняў яму прысудзілі па 7 сутак арышту, пры гэтым суд скасаваў частку пакарання.

18:44

У судзе высветлілася, што пратаколы на Ярашэвіча складаліся двойчы (за адно і тое ж «парушэнне»): першы — учора ўвечары пасля затрымання, а другі – непасрэдна перад пачаткам слуханняў, паведамляе сайт ГА «БАЖ». У другім былі змененыя некаторыя фармулёўкі. Адвакат Аляксандр Галіеў мяркуе, што гэта было зроблена пасля працэсу над Галко, пад час якога «ўсплылі» некаторыя разыходжанні ў паказаннях сведкаў.

18:57

Суддзя Маскоўскага райсуда Таццяна Матыль прысудзіла Аляксандру Ярашэвічу 12 сутак адміністратыўнага арышту.

Як і Галко, яго прызналі вінаватым у парушэнні двух артыкулаў КаАП – 23.4 (непадпарадкаванне міліцыі) і 17.1 (хуліганства).

***

Затрыманых абвінавачваюць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.

Ярашэвіч і Галко вярталіся вечарам у панядзелак, 6 мая, з вуліцы Акрэсціна, дзе сустракалі адпушчаных на волю асуджаных удзельнікаў акцыі «Чарнобыльскі шлях».
Як паспеў паведаміць БАЖ Ярашэвіч, яны ўжо падыходзілі да станцыі метро, калі побач спыніўся міліцэйскі мікрааўтобус. Журналісты былі затрыманы без тлумачэння прычын.

Гэта ўжо другое затрыманне Аляксандра Ярашэвіча за апошнія 10 дзён. Вечарам 26 красавіка ён быў затрыманы пасля «Чарнобыльскага шляху» разам са сваім калегам Генадзем Барбарычам. 29 красавіка суд Савецкага раёна Мінска прыгаварыў журналістаў да трох сутак арышту на падставе артыкула 23.4 КоАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы пры выкананні службовых абавязкаў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?