Загінулы быў адзіным сынам выкладчыка адной з гімназій Гомеля.
Гомельскі абласны суд сёння вынес прысуд па справе аб жорсткім забойстве студэнта першага курса Беларускага дзяржаўнага універсітэта транспарту. Адзін з удзельнікаў злачынства прысуджаны да 25 гадоў пазбаўлення волі, а другі, якому толькі 5 мая споўнілася 18 гадоў, - да 15 гадоў зняволення.
Забойства 19-гадовага гамяльчаніна было здзейснена 20 ліпеня 2012 г., падазраваных затрымалі праз некалькі дзён. Імі апынуліся 19-гадовы навучэнец Гомельскага медыцынскага каледжа і 17-гадовы навучэнец Гомельскага каледжа машынабудавання. Абодва раней не судзілі. Паводле абвінавачання, маладыя людзі здзейснілі забойства з асаблівай жорсткасцю групай асоб, разбой, крадзеж асабістых дакументаў, а таксама наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці агульнанебяспечным спосабам.
Згодна з абвінавачваннем, маладыя людзі ўчынілі забойства з асаблівай жорсткасцю групай асоб (арт. 139 КК), разбой (арт. 207 КК), крадзеж асабістых дакументаў (арт. 378 КК), наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, учыненыя агульнанебяспечным спосабам (арт. 218 КК).
Абвінавачваныя, адзін з якіх быў раней знаёмы з ахвярай, позна вечарам папрасілі студэнта пусціць іх у кватэру прасохнуць, бо на вуліцы быў дождж, затым жорстка забілі яго з мэтай абрабавання.«Здабычай» злачынцаў сталі 1,3 мільёна рублёў, стары ноўтбук, мабільныя тэлефоны, ліхтарыкі, парасон, шкарпэткі, чаравікі.
Забойства яны спланавалі загадзя і падрыхтаваліся да яго: узялі нажы, набылі ў аптэцы пальчаткі, глюкозу (па тлумачэнні абвінавачваных, каб «паскорыць рэакцыю»), купілі ў магазіне перац (каб сабака не ўнюхаў след).
Пасля забойства абвінавачваныя спрабавалі схаваць сляды злачынства — працерлі паверхні ў кватэры ахвяры гарэлкай, пасыпалі ўсё перцам, а калі сыходзілі адкрылі ўсе канфоркі газавай пліты і духоўкі, выключылі ўсе электрапрыборы, каб, паводле слоў абвінавачваных, «загадзя не дэтаніравала».
Аднак суседзі загінулага адчулі пах газу і выклікалі аварыйную службу.
27 лютага на судзе пры допыце абвінавачваныя поўнасцю прызналі сваю віну.Паводле слоў 19-гадовага абвінавачванага, яго непаўналетні хаўруснік раней заклікаў яго ўчыніць забойства з мэтай абрабавання вядомага гомельскага дыджэя, калі таго не будзе дома.
Яны збіраліся забіць яго жонку і дзіця і завалодаць маёмасцю. Але жонка дыджэя не адчыніла ім дзверы, тады маладыя людзі адправіліся забіваць, паводле слоў непаўналетняга, яго бабулю і дзядулю. Там ім таксама не адчынілі дзверы.
Пасля гэтага, купіўшы ў аптэцы пальчаткі, глюкозу, узброіўшыся нажамі, яны пайшлі да знаёмага студэнта, каб забіць яго і завалодаць маёмасцю.
Старэйшы з абвінавачваных біў ахвяру нагамі, а малодшы перыядычна правяраў пульс, паведамляючы, ці жывы яшчэ хлопец. Затым 19-гадовы абвінавачваны душыў ручніком студэнта, пасля — ціснуў нагой на шыю, пакуль ён не памёр.
19-гадовы абвінавачваны вучыўся ў медыцынскім каледжы, паводле яго слоў, захапляўся псіхалогіяй, шмат чытаў, разбіраўся ў медыцыне, праходзіў практыку па спецыяльнасці «фельчар-акушэр», займаўся парусным спортам і турызмам.
На судзе ён сцвярджаў, што забойствы з мэтай абрабавання — гэта былі «фантазіі і казкі» яго непаўналетняга хаўрусніка, а ён толькі «падтрымліваў гэтыя фантазіі». Але, паводле яго ж паказанняў, менавіта ён наносіў удары і душыў ахвяру.
Загінулы быў адзіным сынам выкладчыка адной з гімназій Гомеля, ён з залатым медалём скончыў гімназію, быў адным з лепшых студэнтаў першага курса БелДУТ.
Сваякі і сябры характарызуюць яго толькі са станоўчага боку.
Пры ўчыненні злачынства абвінавачваныя таксама выкралі медаль, атрыманы хлопцам за выдатнае заканчэнне школы.