З 1 мая 2013 г. рэгістрацыя ўвезеных у Беларусь з Расіі і Казахстана транспартных сродкаў будзе ажыццяўляцца толькі на падставе пасведчання аб рэгістрацыі з адзнакай рэгіструючага органа аб зняцці такога транспартнага сродку з уліку.

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

У выключных выпадках пры адсутнасці пасведчання аб рэгістрацыі з адзнакай рэгіструючага органа аб зняцці транспартнага сродку з уліку рэгістрацыя транспартных сродкаў на падставе пашпарта транспартнага сродку будзе рабіцца толькі пасля афіцыйнага пацвярджэння рэгістрацыі і зняцця такога транспартнага сродку з уліку па месцы яго папярэдняй рэгістрацыі на тэрыторыі дзяржавы — члена Мытнага саюза.

Парадак змяняецца ў мэтах няўхільнага выканання патрабаванняў нарматыўных прававых актаў, што рэгламентуюць рэгістрацыйную дзейнасць ДАІ.

За мінулы год у Мінску было пастаўлена на ўлік амаль 90 тыс. транспартных сродкаў, што належаць фізічным асобам. Гэта на 43% менш у параўнанні з 2011 годам. Усяго ў Мінску зарэгістравана каля 800 тыс. транспартных сродкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?