Энвер Барыеў абраны новым старшынёй рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання БФСТ «Дынама». Гэта стала вядома падчас пленума аб'яднання.

Энвер Барыеў — былы міністр па надзвычайных сітуацыях (2005—2011); надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане (з 2011); член Рады бяспекі краіны; кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Ранейшы кіраўнік БФСТ «Дынама» і кіраўнік назіральнай рады ХК «Дынама-Мінск» Юрый Бародзіч 17 красавіка падаў рапарт на звальненне.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?