Белавежская пушча закупіла пяць самцоў высакародных аленяў.
Яны набытыя з паляўнічай гаспадаркі ў Усць-Данецкам раёне Растоўскай вобласці. Аленяў пакуль утрымліваюць у каранціне. Па словах генеральнага дырэктара Белавежскай пушчы Аляксандра Бурага, апошні завоз аленяў у пушчу адбыўся ў 1900 годзе, калі з Аўстрыі быў дастаўлены 31 самец. З тых часоў папуляцыя не абнаўлялася.
Буры заявіў, што збіраецца больш актыўна развіваць паляўнічы турызм. Летась пушча на ім зарабіла $840 тысяч. Сёлета чакаецца даход не меншы за $1 мільён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?