Пры абрушэнні васьміпавярховага дома ў Бангладэш загінулі не менш за 70 чалавек. Як мінімум 200 чалавек атрымалі раненні. Ратавальнікі кажуць, што пад заваламі будынка ў прыгарадзе сталіцы Дакі знаходзяцца яшчэ сотні людзей.

На месцы трагедыі сабраліся сотні людзей, якія шукаюць сваіх родных і блізкіх. У будынку знаходзіліся швейная фабрыка, банк і некалькі магазінаў.

Толькі адзін паверх — першы — застаўся непашкоджаным.

Мясцовы начальнік паліцыі назваў сітуацыю, якая склалася катастрафічнай.

З-за выкарыстання танных, нетрывалых матэрыялаў і парушэнняў тэхнікі бяспекі абвальванні будынкаў у Бангладэш адбываюцца даволі часта.

У лістападзе мінулага года больш за сто чалавек загінулі ў выніку пажару на швейнай фабрыцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?