У Хойніках (Гомельская вобласць) мясцовыя чыноўнікі рыхтуюцца да прыезду Аляксандра Лукашэнкі, які традыцыйна напярэдадні гадавіны чарнобыльскай трагедыі наведвае рэгіёны Беларусі, што пацярпелі ад аварыі на ЧАЭС.

У горадзе ў аўральным парадку наводзяць парадак: беляць бардзюры, фарбуюць агароджы, рамантуюць прыпынкі грамадскага транспарту, укладваюць новае асфальтавае пакрыццё. Фасады будынкаў з непрэзентабельным відам 23 красавіка закрылі прыгожымі банерамі з відамі прыроды, а аб'екты, якія не паспелі прывесці ў парадак, зацягнулі зялёнай маскіровачнай сеткай.

Паводле слоў прадстаўнікоў райвыканкама, якія бяруць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні, у сувязі з прыездам Лукашэнкі з 15 красавіка працоўны дзень для чыноўнікаў доўжыцца з 7.00 да 19.00. Таксама штодзень праходзяць суботнікі.

Рыхтуюцца сустрэць кіраўніка дзяржавы і на новым малочна-таварным комплексе ў вёсцы Стралічава Хойніцкага раёна. 23 красавіка тут працавалі спецыялісты райвыканкама, у прыватнасці аддзела адукацыі.

Яны зазначылі, што рады магчымасці папрацаваць на ферме, бо калі яшчэ, паводле слоў спецыялістаў, ім давядзецца «пабыць з каровамі».

Тут вяліся работы па ўкладцы тратуарнай пліткі, бялілі і фарбавалі гаспадарчыя пабудовы. Ад Хойнікаў да Стралічава дарожная служба кладзе новы асфальт, рысуе разметку, рамантуе прыпынкі грамадскага транспарту.

Спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама былі здзіўленыя, як журналіст БелаПАН трапіў у гаспадарку без суправаджэння супрацоўнікаў ідэалагічнага аддзела райвыканкама,
а таксама прапаноўвалі «неадкладна» вярнуцца ў райцэнтр і наведаць аб'екты, якія «можна наведваць», і ў суправаджэнні ідэолага.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?