Сяргей Памазун пасля затрымання

Сяргей Памазун пасля затрымання

Сяргей Памазун, які забіў шасцярых чалавек у Белгарадзе (Расія) 22 красавіка, хаваўся ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў у балоце.

Злачынца хаваўся ў балоце ля чыгункі. Затрымалі яго позна ўвечары 23 красавіка, калі выйшаў да станцыі. Чацвёра курскіх паліцэйскіх, накіраваных у Белгарадскую вобласць на дапамогу мясцовым калегам, падышлі да яго праверыць дакументы. У адказ Памазун нанёс аднаму з паліцэйскіх чатыры нажавыя раненні. Пасля гэтага яго абясшкодзілі.

Цяпер Памазуну прад'яўленыя абвінавачванні ў забойстве двух і больш асоб, прымяненні гвалту да прадстаўніка ўлады, а таксама ў крадзяжы зброі.

Ад паказанняў Памазун адмовіўся. Ён спаслаўся на 51-ы артыкул Канстытуцыі, якая дазваляе не сведчыць супраць сябе. Запланавана правядзенне псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы. Адразу пасля затрымання Памазун заявіў: «Я ў дзяцей не страляў. Я ў пекла страляў».

Удзельнікаў затрымання злачынцы ўзнагародзяць. Жыццю параненага паліцэйскага нічога не пагражае, паведамляе lenta.ru.

***

У панядзелак, 22 красавіка, 31-гадовы Сяргей Памазун застрэліў шэсць чалавек у Белгарадзе. Ён скраў у свайго бацькі агнястрэльную зброю і аўтамабіль BMW X5.

Пасля гэтага ён прыехаў у краму «Паляванне», дзе забіў дваіх прадаўцоў і аднаго наведніка. Ён таксама забраў з крамы зброю, пасля чаго выйшаў на вуліцу і застрэліў яшчэ траіх чалавек, сярод якіх былі дзве школьніцы 14 і 16 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0