Армстранг распавядае пра допінг у «Шоу з Опры Уінфры».
Урад ЗША падаў пазоў супраць дыскваліфікаванага за допінг веласіпедыста Лэнса Армстранга, абвінаваціўшы яго ў падмане паштовай службы краіны.
У пазове адзначаецца, што паштовая служба плаціла Армстронгу мільёны даляраў у якасці спонсарскай падтрымкі, не ведаючы, што ён ужывае допінг.
Пры гэтым адвакат спартсмена адзначае, што ведамства атрымала велізарны прыбытак падчас супрацоўніцтва з Армстрангам.
У кастрычніку мінулага года Лэнса Армстранга пазбавілі ўсіх сямі тытулаў пераможцы самай прэстыжнай гонкі ў веласпорце — «Тур дэ Франс». Веласіпедыст таксама быў пажыццёва дыскваліфікаваны.
Раней кіраўнік антыдопінгавага агенцтва ЗША (USADA) Трэвіс Тайгарт заяўляў, што маюцца вычарпальныя і бясспрэчныя доказы таго, што каманда Армстранга знаходзілася ў змове з мэтай выкарыстання стымулятараў.