У Мінску з'явяцца чатыры новыя гасцініцы эканом-класа.

Яны паўстануць на вуліцах Каржанеўскага (на ўскраіне парку Курасоўшчына), Нарачанскай, Кашавога (насупраць аўтавакзала «Усходні»), а таксама ў Парку высокіх тэхналогій на вуліцы Купрэвіча.
Іх будуе "Мінскбуд".
Кожная гасцініца будзе разлічана на 265 чалавек.
Праекціроўшчыкі размясцілі тут 2 люксамі і 77 адно-і двухпакаёвых нумароў.
Але асноўны фонд - гэта блокі з двух пакояў, кожная з якіх разлічана на пражыванне трох чалавек.
Пры гасцініцах адкрыюць кафэ на 70 месцаў. Нягледзячы на тое, што ўсе аб'екты пабудаваныя па адным і тым жа праекце, яны будуць рознымі звонку і ўнутры за кошт каляровага рашэння фасадаў і інтэр'ераў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?