Выпуск праграмы Ксеніі Сабчак «Госдеп» на расійскім тэлеканале «Дождь» прыпынены.

«Праграма ні ў якім выпадку не зачыняецца, - патлумачыла гендырэктар канала Наталля Сіндзеева. -- Мы яе прыпыняем, каб перафарматаваць».

Па словах Сіндзеевай, існуючы фармат перадачы «не ідзе», і канал мае намер «зрабіць праграму па-іншаму». Тэрмінаў вяртання перадачы ў эфір яна не назвала.

Раней генеральны прадзюсар «Дождя» Юрый Грымаў у эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы» заявіў пра закрыццё «Госдепа».

Тэлепраграма «Госдеп з Ксеніяй Сабчак» пачала выходзіць на MTV у лютым 2012 года, аднак была знятая з эфіру пасля першага ж выпуску. Затым перадача на сайце праекту «Сноб», дзе выходзіла аж да лета 2012 года пад назвай «Госдеп з Ксеніяй Сабчак-2». На канале «Дождь» «Госдеп» выходзіць з восені 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?