На пытанне дэпутатаў аб тым, ці будзе ўведзенае ў рэспубліцы абмежаванне на імпарт расійскіх нафтапрадуктаў, Мынбаеў адказаў сцвярджальна. Міністр растлумачыў, што абмежаванне будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2014 года.

Такая мера ўводзіцца ў адпаведнасці з міжурадавым пагадненнем Казахстана і Расіі аб супрацоўніцтве ў галіне паставак нафты і нафтапрадуктаў і пратаколам да яго, якія былі ратыфікаваныя рэспублікай.

«У гэтых дакументах чорным па белым напісана, што Казахстан можа абмежаваць пастаўкі нафтапрадуктаў з Расіі чыгуначным транспартам», — дадаў Мынбаеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0