паведамляе The Local.

Новы від гарадскога транспарту распрацаваны спецыялістамі кансорцыума, які аб’ядноўвае машынабудаўнічую кампанію ABB Secheron, SIG (пастаўшчык электрычнасці кантона Жэнева) і аператара муніцыпальнага транспарту Жэневы.

Па сутнасці, гэта вялікі электрамабіль, які зараджаецца падчас прыпынкаў. Ніякіх правадоў для гэтага не патрабуецца, а на «дазапраўку», дастатковую для таго, каб даехаць да наступнага прыпынку, сыходзіць 15 секунд.

Па словах распрацоўшчыкаў, такія аўтобусы экалагічнейшыя за тыя, што працуюць на бензіне, а іх абслугоўванне абыдзецца гораду танней, чым падтрыманне тралейбуснай інфраструктуры. Яшчэ адна перавага новага электрааўтобуса перад тралейбусамі ў тым, што ён не будзе ствараць затораў у выпадку аварый на правадной сетцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?