Трупы чатырох невядомых мужчын былі знойдзены ў мінулыя выхадныя дні ў Мінскай, Брэсцкай і Магілёўскай абласцях.
20 красавіка ў вёсцы Старыца Копыльскага раёна з возера вылавілі труп мужчыны прыкладна 35 гадоў. У гэты ж дзень у лесе каля вёскі Фяменчыцы Стаўбцоўскага раёна быў знойдзены труп невядомага, на выгляд 25 гадоў, які вісеў у пятлі. Таксама 20 красавіка ў Баранавічах, у лесапаркавай зоне, быў знойдзены труп мужчыны ва ўзросце 55-60 гадоў.
21 красавіка каля вёскі Бынава Чавускага раёна на полі ў стане гніласнага раскладання быў знойдзены труп яшчэ аднаго мужчыны.
Асобы загінулых і прычыны смерці ўстанаўліваюць праваахоўныя органы.





