Прэм’ер Літвы Альгірдас Буткявічус не плануе візіт у Беларусь, сказала BNS яго прадстаўнік.

«Прэм’ер кажа, што не атрымліваў афіцыйнага запрашэння прыехаць у Беларусь, і планаў паехаць туды ў яго няма», — сказала BNS ў мінулы пятніцу Эвеліна Буткуте-Лаздаўскене.

Між тым беларускае агенцтва БелТА па спасылкай на беларускага прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча паведаміла ў чацвер, што літоўскі прэм’ер павінен наведаць Беларусь у чэрвені.

«Мы дамовіліся з прэм’ер-міністрам, што ён прыедзе ў Беларусь у чэрвені гэтага года. Мы абмяркуем некалькі канкрэтных праектаў», — сказаў Мясніковіч падчас візіту ў Клайпеду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?