Здарэнне адбылося ля вёскі Дамашыцы. Агульная даўжыня пашкоджаных участкаў складае 150 м.

Былі аператыўна праведзены работы па ўмацаванні дамбы, устаноўлены драўляныя калы, выкладзеныя мяшкі з пяском і саломай, утрамбаваны грунт паверхні.

Як адзначылі ў МНС, пагрозы падтаплення населеных пунктаў няма.
Дамба пабудавана ў 1974 г., яе даўжыня - 10 км, шырыня - 6 м.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0