Доктар Аляксандр Бланк, дзед Леніна, нарадзіўся ў Стараканстанцінаве на Валыні.

Доктар Аляксандр Бланк, дзед Леніна, нарадзіўся ў Стараканстанцінаве на Валыні.

Сям’я Ульянавых. Уладзімір — сядзіць справа.

Сям’я Ульянавых. Уладзімір — сядзіць справа.

Маёнтак Какушкіна.

Маёнтак Какушкіна.

Флігель, у якім жыў Валодзя, сасланы ў дзедаў маёнтак пад нагляд паліцыі.

Флігель, у якім жыў Валодзя, сасланы ў дзедаў маёнтак пад нагляд паліцыі.

Стараканстанцінаў — радзіма продкаў Леніна па маці.

Стараканстанцінаў — радзіма продкаў Леніна па маці.

Руіны замка Астрожскіх у Стараканстанцінаве.

Руіны замка Астрожскіх у Стараканстанцінаве.

У Савецкім Саюзе гэты факт ахоўвалі як дзяржаўную таямніцу — у Леніна былі габрэйскія продкі. Яго прапрадзед Іцка Бланк нарадзіўся ў Стараканстанцінаве на Валыні -- у горадзе, заснаваным князем Канстанцінам Астрожскім.

З гісторыі жыцця прадзеда Уладзіміра Ільіча, Майсея (Мошкі) Бланка, мог бы выйсці займальны авантурны раман.

Майсей Іцкавіч Бланк нарадзіўся паміж 1758 і 1763. Яго жонка, Мірыям Фраімовіч, нарадзілася ў 1764 годзе ў Стараканстанцінаве на Валыні. З усіх дзяцей Бланкаў выжыла толькі трое — Абель (1794 нараджэння), Ліба (1799) і Ісраэль (1804). Усе яны потым прымуць хрысціянства, стаўшы Дзмітрыем, Любоўю і Аляксандрам.

Мошка займаўся дробным гандлем, здаваў у арэнду зямельныя ўчасткі, набываў і перапрадаваў сельскагаспадарчыя прадукты, гандляваў у сваёй маленькай краме віном і гарэлкай. Але галоўнай справай жыцця для яго была бамбаванне ўладаў бясконцымі лістамі.

Ён адправіў гарадскім і губернскім уладам сотні лістоў, заяў, скаргаў і патрабаванняў. Калі яму споўнілася 85, ён напісаў асабіста цару, прапанаваўшы свой праект гвалтоўнага хрышчэння ў праваслаўе ўсіх габрэяў імперыі. Напісаў, вядома, на ідыш — пісаць іншай мовай Бланк не ўмеў.

Мошка сістэматычна канфліктаваў з габрэйскай суполкай Стараканстанцінава.

У 1803 годзе, напрыклад, яго абвінавацілі ў крадзяжы саломы і падмане кліентаў. Пасля — у тым, што ён на Вялікдзень прадаваў супляменнікам звычайную гарэлку замест фруктовай.
(Рэлігійны закон забараняе габрыям ужываць у свята алкагольныя напоі, зробленыя са збожжа.)
Таму, калі ў 1808 у Стараканстанцінаве адбыўся пажар, які знішчыў 23 дамы, кагал звінаваціў Бланка.
Не дапамагло нават тое, што згарэў і яго ўласны дом — такі імідж меў Майсей сярод землякоў.
Каля года ён правёў за кратамі, нягледзячы на тое, што спецыяльным рашэннем Сената ў Санкт-Пецярбургу ён быў прызнаны невінаватым.
Выйшаўшы на волю, вырашыў перабрацца туды, дзе яго не ведалі: у Жытомір.

Пасля пераезду, праўда, колькасць скандалаў ані не зменшылася. У 1816 ён пасварыўся з жонкай свайго старэйшага сына Абеля: яна папракала свёкра тым, што не аддаў грошы на вяселле, хоць абяцаў. У спрэчку ўмяшаўся і Абель.

На наступны дзень Мошка звінаваціў сына ў нанясенні пабояў і запатрабаваў пасадзіць у турму.

Зрэшты, сваркі сваркамі, а пра будучыню дзяцей Бланк не забываўся. Як піша прафесар гісторым ўніверсітэта Northwestern Ёханан Пятроўскі-Штэрн у сваёй кнізе «Габрэйскае пытанне Леніна»,

у 1820-м Бланк дамовіўся з сенатарам Дзмітрыем Баранавым, які быў у Жытоміры з інспекцыяй, што той зробіць пратэкцыю сынам, дапаможа перабрацца ў Пецярбург.
Узамен Мошка абяцаў расказаць праўду аб карупцыі і таемных змовах ў габрэйскай грамадзе Валыні.
Браты Абель і Ісраэль Бланкі атрымалі дазвол пакінуць рысу аселасці і звярнуліся з просьбай аб хрышчэнні.
Абрад правялі ўжо праз два тыдні, прычым хросным бацькам аднаго з братоў стаў сам сенатар Баранаў. У той час пераход габрэяў у праваслаўе было рэдкай з’явай, справай дзяржаўнай важнасці.

У тым жа 1820 па спецыяльным рашэнні міністра народнай адукацыі князя Галіцына, браты былі прынятыя на вучобу ў Медыцынскую хірургічную акадэмію.

Абель, які стаў Дзмітрыем, у той момант меў 26 гадоў, яго брату, які прыняў імя Аляксандр, ледзь споўнілася 17.

Іх бацька хрысціўся толькі ў верасні 1844, у веку 80 гадоў, пасля смерці сваёй жонкі Мірыям. У лісце на імя Мікалая I Бланк тлумачыў, што даўно хацеў перайсці ў праваслаўе, але баяўся пакрыўдзіць пачуцці жонкі, якая захоўвала вернасць габрэйскім традыцыям. Пасля хрышчэння ён прыняў імя Дзмітрыя Іванавіча Бланка.

Дзед Леніна Аляксандр-Ісраэль Бланк ажаніўся ў 1820 годзе з Ганнай Гросшопф з нямецка-шведскай сям’і.
У 1824 Бланк паступіў на дзяржаўную службу, зрабіў кар’еру, даслужыўся да чыну надворнага саветніка са старшынствам (падпалкоўнік), што дало яму права на спадчыннае дваранства.

Працаваў доктарам у Смаленску, Пецярбургу, Пярмі. У 1827–1834 быў паліцэйскім лекарам, асабістым доктарам князя Шахаўскога. Ад 1859 года быў у Сенаце.

На пенсіі доктар Бланк набыў у Казанскай губерні сяло Какушкіна з 40 прыгоннымі (мужчынскага полу),
стаў памешчыкам сярэдняй рукі. Памеры яго маёнтка складалі 505 гектараў.

Аляксандр Бланк памёр у чэрвені 1870, гэта значыць мог яшчэ пабачыць свайго нованароджанага ўнука Уладзіміра.

Будучы правадыр сусветнага пралетарыяту неаднаразова бываў у Какушкіне.

Дзедаў маёнтак стаў і месцам яго першай высылкі — ён жыў там пад наглядам паліцыі ў 1887–1888, пасля выключэння з Казанскага ўніверсітэта.

Праўда, не факт, што сам Ленін ведаў пра дзедавы карані. Ён, паводле ўспамінаў, мала цікавіўся ўласнай генеалогіяй. На інфармацыю пра дзедавых продкаў натрапіла ў 1924-м родная сястра Леніна, ГаннаУльянава-Елізарава, вывучаючы сямейныя карані. Але абнародаваць яе ні тагачасныя савецкія правадыры, ні нават Гарбачоў, не наважваліся. У Савецкім Саюзе, дзе прыхаваны антысемітызм ніколі не знікаў, правадыр мог быць толькі рускім.

Глядзіце таксама:

«Хто такі Ленін?» — «Можа пісьменнік?» — відэаапытанне ў Мінску, якое вас развесяліць

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?