Баранчык па мянушцы Лаванда здолеў пазбегнуць смерціі, дзякуючы свайму незвычайнаму таленту — ён умее пераскокваць бар'еры, піша pixanews.com

Калі дзяўчынка Ізабэль Браўн падбадзёрвае баранчыка крыкамі, той здольны пераскочыць з аднаго берага рэчкі на іншы, пераадолець перашкоды вышынёй у паўметра. Рэкорд Лаванды — скачок праз бар'ер вышынёй у адзін метр!

«Я трэнірую яго адзін раз у дзень, кожны раз, калі ёсць вольны час», — распавядае 13-гадовая Ізабэль Браўн з вёсачкі з раёна Эластоўн, графства Стафардшыр. Дзяўчынцы ўдалося навучыць баранчыка з дапамогай розных смачных «прынадаў». Паслухмяны баранчык за свае трукі атрымлівае прысмакі.

«Што толькі ён не любіць ёсці. Ён ёсць усё, пачынаючы ад кукурузы да круасанаў », — кажа Ізабэль.

Дзядуля дзяўчынкі збіраўся адправіць баранчыка на забой, але перадумаў. Ён вырашыў пакінуць яго сваёй унучцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?