Так будзе выглядаць новая Syrena Sport.
Так будзе выглядаць новая Syrena Sport.
Так будзе выглядаць новая Syrena Sport.
Так будзе выглядаць новая Syrena Sport.
Syrena Sport канца
Гэтая мілая Syrena прадалася ў колькасці паўмільёна машын.
Польшча не належыць да лідараў сусветнай аўтамабільнай індустрыі. Хаця ў Польшчы штогод выпускаецца 837 тысяч аўтамабіляў (для параўнання: у Беларусі — 24 тысячы аўто ў год, а ва Украіне — 104 тысячы), гэта пераважна зборка аўтамабіляў па ліцэнзіі.
У другой палове ХХ ст. самым вядомым польскім брэндам быў «Паланэз». А вось адной з самых стылёвых была Syrena (у перакладзе з польскай — «Русалка»). Гэты аўтамабіль выпускалі на заводзе FSO (Фабрыка самаходаў асабовых). Сёння палякі задумалі адрадзіць гэтую марку.
«Сірэнаў» усяго было выпушчана 512 тысяч. На выгляд яна была нечым сярэднім паміж
Цяпер палякі хочуць адрадзіць не гэты «народны» аўтамабіль, што меў рухавік 0,69 л і магутнасць 22 конскія сілы. Ажыць мае яго версія «Сірэна Спорт». Яна ніколі не выпускалася, але, тым не менш, стала легендай польскага аўтамабілебудавання. Гэта было двухдзвернае купэ з рухавіком магутнасцю 35 конскіх сілаў. Гэты аўтамабіль вылучаўся вельмі элегантным дызайнам, падобным да Ferrari 410 Superamerika 1958 года.
Вядома, новая «Сірэна Спорт» запазычыла ад старой толькі назву і легенду. Хоць дызайн у яе самабытны, платформа ў навінкі не свая — ад Nissan 370Z. Над выглядам новага Syrena Sport працаваў дызайнер Павло Буркацкі, які распрацоўваў аблічча польскага суперкара Arrinera.
Вядома, навінка не знаходзіцца на тым жа ўзроўні, што і Arrinera, але і з моццу ў Syrena Sport усё ў парадку. Пад капотам знаходзіцца 3,
Разгон да сотні ў новага польскага купэ зойме 4,5 секунды. Максімальная хуткасць складзе 290 км/г. Пасля таго як першы экземпляр Syrena Sport будзе цалкам гатовы да эксплуатацыі, кампанія пачне прыём заказаў на мадэль.





