Каля 30 дэпутатаў Дзярждумы развяліся з жонкамі перад падачай дэкларацый аб даходах, сказала крыніца ў ніжняй палаце расійскага парламента.

«За два месяцы да падачы дэкларацый развяліся каля 30 дэпутатаў», -- сказала крыніца. Аднак пакуль інфармацыя пра разводы афіцыйна не пацверджана.

«Мы не маем звестак пра змены ў грамадзянскім стане дэпутатаў у параўнанні з мінулым годам. Кожная сітуацыя індывідуальная, мы не можам разбірацца ў кожным выпадку», -- заяўляе намеснік старшыні думскай камісіі па пытаннях этыкі Андрэй Андрэеў.

Такім чынам, Андрэеў не выключае выпадкаў фіктыўных разводаў з мэтай утойвання інфармацыі аб сваіх даходах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?