Па выніках другога тура галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Італіі ніводнаму з кандыдатаў не ўдалося набраць дзве траціны галасоў, неабходных для перамогі.

Выбары прэзідэнта праходзяць у атмасферы палітычнага крызісу, які здарыўся ў краіне ў выніку парламенцкіх выбараў 24-25 лютага.

Галоўным фаварытам лічыцца 79-гадовы юрыст Стэфана Радота, вылучаны апазіцыйным "Рухам 5 зорак". На пасаду прэзідэнта таксама прэтэндуе былы прэм'ер-міністр краіны і экс-кіраўнік Еўракамісіі Рамана Продзі.

Паўнамоцтвы дзеючага прэзідэнта Італіі Джорджа Напалітана мінаюць у траўні. У сакавіку Напалітана даручыў групе экспертаў выпрацаваць рэкамендацыі па выхадзе краіны з палітычнага крызісу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?