Пра гэта паведаміў сёння журналістам у ходзе прэс-тура намеснік генеральнага дырэктара ХК «Юнацтва-Мінск» Ігар Малчанаў, паведамляе Goals.by са спасылкай на БелТа

«Мяркуецца, што з нагоды адкрыцця «Чыжоўка-арэны» тут згуляе каманда Лукашэнкі, а таксама пройдзе фінал Кубка Беларусі па хакеі, які будзе перайменаваны ў Кубак Руслана Салея», - сказаў Ігар Малчанаў.

Руслан Салей (1974-2011) - выдатны беларускі хакеіст, правёў у НХЛ 917 гульняў, у тым ліку ў Кубку Стэнлі 62, гулец нацыянальнай зборнай у 1993-2010 гг.
Загінуў разам з яраслаўскім «Лакаматывам» 7 верасня 2011 г. у авіякатастрофе.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна