У парку імя 50-годдзя Кастрычніка ў мінулым сезоне дэмантавалі атракцыёны «Сонейка» і «Піянерскія арэлі».

Сёлета на іх месцы пабудаваныя ланцуговая карусель «Мульцяшкі» і дзіцячы «Міні-джэт», а таксама атракцыён «Лятучая талерка» для падросткаў і дарослых.
У цэнтральным дзіцячым парку імя М. Горкага таксама прыбралі стары атракцыён «Арбіта».
Супрацоўнікі УП «Гарадскія паркі Мінскзелянбуда» распавялі, што ў параўнанні з мінулым сезонам кошт на квіткі вырас на 30%.
Цяпер самы дарагі атракцыён - новы «Зігзаг» у парку Чалюскінцаў, пракаціцца на ім каштуе 15 тысяч рублёў. А самымі таннымі па-ранейшаму застаюцца квіткі ў «Пакой смеху» - наведаць яго можна за 3 тысячы.

«Для шматдзетных сем'яў дзейнічае зніжка 30%, - нагадвае начальнік аддзела культурна-масавай работы Лідзія Вежнавец. - Каб яе атрымаць, бацькі павінны паказаць на касе пашпарт і пасведчанне».

Яшчэ ў гэтым годзе ўпершыню ўводзіцца абанемент -

кожны наведвальнік можа набыць т. зв. аб'яднаны квіток і больш не стаяць у чэргах. Акрамя таго, такі квіток дапамагае ашчадзіць каля 10%, дзейнічаць ён будзе ў двух сталічных парках - Горкага і Чалюскінцаў.

УП "Гарадскія паркі Мінскзелянбуда" кіруе чатырма сталічнымі паркамі - Горкага, Чалюскінцаў, 50-годдзя Кастрычніка і 900-годдзя Мінска, у якіх эксплуатуюцца больш за 40 атракцыёнаў.

Паркі Горкага і Чалюскінцаў будуць працаваць штодзённа з 11:00 да 21:00, парк імя 50-годдзя Кастрычніка - да 19:00.

А вось прыватны парк Dreamland адкрыецца 1 мая.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?