Аператыўнікі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Гомельскага аблвыканкама затрымалі кіроўцу адной з мясцовых будаўнічых арганізацый і двух жыхароў Рагачоўскага раёна -- бацьку і сына, якія абсталявалі ў гаражы міні-АЗС, дзе займаліся незаконнай рэалізацыяй выкрадзенага дызпаліва.

Як паведаміла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі Вераніка Пасмецьева, устаноўлена, што жыхары Рагачоўскага раёна ажыццяўляюлі скупку ў кіроўцаў дзяржарганізацый выкрадзеных гаруча-змазачных матэрыялаў. Паліва яны захоўвалі ў сябе на ўчастку, у гаражы, абсталяваўшы яго для запраўкі скрадзеным дызпалівам пастаянных кліентаў.

Як правіла, зліў паліва ажыццяўляўся з бензавоза ў пластмасавыя ёмістасці ў лясных масівах Гомельскай вобласці альбо бензавозы пад'язджалі на «хатнюю АЗС» і злівалі паліва адразу ў металічныя бакі.

Так, у лесе паблізу ААТ «БМЗ» пры чарговай такой спробе зліву тоны дызельнага паліва аператыўнікі паспрабавалі затрымаць парушальнікаў, аднак кіроўцу бензавоза ўдалося ўцячы. Тады супрацоўнікі БЭЗ прайшлі за скупшчыкам паліва проста да яго хаты, дзе і выявілі хатнюю аўтазаправачную станцыю ў гаражы. Пазней быў затрыманы і кіроўца бензавоза. Ён сказаў, што пра месца рэалізацыі і кошты ўсё было агаворана загадзя, а 1 т дызпаліва ён прадаў па цане 6.300 рублёў за 1 л, ніжэй, чым на АЗС.

Усяго было знойдзена і канфіскавана тры тоны выкрадзенага дызельнага паліва.

Цяпер па матэрыялах АБЭЗ Рагачоўскага РАУС у дачыненні да вадзіцеля адной з дзяржаўных будаўнічых арганізацый распачата справа па арт. 211 КК (прысваенне і растрата), падазраваны змешчаны ў ІЧУ.

У дачыненні да скупшчыкаў паліва аператыўнікі БЭЗ праводзяць далейшую праверку. Цяпер трэба будзе выявіць усіх кіроўцаў, якія пастаўлялі на хатнюю АЗС выкрадзенае дзяржаўнае дызельнае паліва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?