"Вада так высока не паднімалася ад 1979 года, -- паведаміў чытач з вёскі Заказанка Брэсцкага раёна, што стаіць край даліны ракі. -- Мы як старажылы такога не бачылі 30 гадоў. Сёння ўдзень у нас на вачах вада хвалямі, валамі затапіла агароды. Проста на вачах падступае".

Сама вёска стаіць на ўзвышшы, таму падтапленне ёй не пагражае, але павышэнне ўзроўню ракі, імаверна, можа прывесці да падтаплення некаторых вёсак і нават нізкіх месцаў у Брэсце. У мінулым паводкі на Бугу выклікалі павышэнне ўзроўню вады і ў яго правых прытоках: Мухаўцы і Лясной. Пасля апошняй паводкі 1979 года абалонь Мухаўца аддзялілі ад суседніх вуліц дамбамі.

Пад'ёмы вады ў Бугу і Гарыні звязаныя з прыходам талых водаў з Карпат.

* * *

Чытачы з Берасця і з-пад Берасця, засылайце фота паводкі на [email protected] або скідвайце тут у каменты спасылкі на запошчанае ў сеціва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?