Брытанская пенсіянерка не страціла надзею зноў стаць шчаслівай у шлюбе пасля смерці мужа, піша pixanews.com. Стаўшы ўдавой 67-гадовая Джоан Лойд сабралася зноў выйсці замуж, выконваючы апошнюю волю свайго мужа. У 2010 годзе, калі яе цяжкахворы муж Дэвід быў ужо на мяжы жыцця і смерці, яна паабяцала, што зробіць аперацыю па павелічэнні грудзей і зноў выйдзе замуж.

Абраннікам Джоан стаў 29-гадовы Філ Абсалом. З ім пенсіянерка пазнаёмілася ў сацыяльнай сетцы Facebook. Пасля некалькіх паведамленняў, а пазней і тэлефанаванняў, жанчына выправілася на першае спатканне.

«Я закахалася ў Філа з першага погляду. Мы вельмі любім адзін аднаго і з палавым жыццём у нас усё выдатна. Я цалкам сапраўды яшчэ не занадта старая для гэтага, — прызнаецца Джоан. — Як і ў выпадку з Дэвідам, з Філам я цалкам ўпэўненая, што магу правесці ўсё сваё жыццё. Мы як дзве гарошыны ў адным стручку — як быццам ведаем адзін аднаго ўжо шмат гадоў».

Філ, які толькі на некалькі гадоў старэйшы за ўнука сваёй выбранніцы, адзначае: «У Джоан выдатная фігура і часцяком яна паводзіць сябе так, быццам яна нашмат маладзей, чым ёсць на самай справе. У мяне былі і раней адносіны з жанчынамі старэйшага ўзросту. Але толькі пра Джоан я магу сказаць, што мы на адной хвалі».

Родныя закаханым з разуменнем паставіліся да іх знаёмства. У Джоан чацвёра дзяцей і трынаццаць унукаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?