Намеснік старшыні ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Бастунец расказаў «Нашай Ніве» пра рашэнне Ашмянскага раённага суду: «Такі вынік суда, увогуле сам працэс — гэта вельмі сур’ёзнае абмежаванне свабоды выказвання. Такое рашэнне парушае Канстытуцыю краіны, а таксама міжнародныя пагадненні ў сферы свабоды слова, падпісаныя Беларуссю».

Што чакае апальны альбом, арганізатараў конкурсу і ўладальнікаў выдання.

Пакуль што прысуд не ўступіў у законную сілу. У арганізатараў конкурсу ёсць дзесяць дзён на касацыйную скаргу ў Гродзенскім абласным судзе. Пасля ўступлення прысуду ў сілу будуць магчымыя прадпісаныя судом дзеянні, то бок знішчэнне 41 асобніка выдання.

Пакуль не зразумела, які лёс чакае асобнікі альбома «Прэс-фота Беларусі — 2011», якія знаходзяцца на рэалізацыі ў кнігарнях.

Што датычыць арганізатараў конкурсу, то некаторыя з іх прысутнічалі ў судзе ў якасці зацікаўленых асоб. Крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці яны не нясуць. Як і ўладальнікі альбома. Трымаць яго ва ўласнай калекцыі закон дазваляе, адміністрацыйная адказнасць нясуць тыя ўладальнікі выдання, што захоўваюць яго з мэтай распаўсюду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?