Кніга палітвязня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» уяўляе сабой турэмны дзённік, напісаны ў следчым ізалятары КДБ («Амерыканцы»). Акрамя таго, у кнігу ўвайшлі артыкула Ігара, дзе ён разважае пра палітычную сітуацыю ў Беларусі, сістэму правасуддзя, палівязняў. У прэзентацыі возьмуць удзел былыя вязні «Амерыканкі», бацькі Ігара Аліневіча, сябры, паплечнікі, сваякі палітвязняў.

Прэзентацыя кнігі пройдзе 19 красавіка а 18.00 на сядзібе Партыі БНФ (Мінск, Чарнышэўскага, 3).
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна