Прапануем тэкст звароту.

«Дарагія сябры!

Справа Гайдукова – гэта справа кожнага з нас.

У бальшавіцкія часы страшнае абвінавачванне – «здрада Радзіме» — кідалі ў твар як раз тым, хто быў гатовы за Радзіму аддаць жыццё.

Шпіянаж, праца на замежныя разведкі – гэта частка той хлусні, якая павінна была не толькі знішчыць чалавека, але і запэцкаць  яго памяць.

Таму зараз, калі ніякіх доказаў віны Андрэя не было прадстаўлена за 5 месяцаў і яму пагражае працяг следства і яшчэ месяцы, а магчыма і гады ў турме, нам неабходна:

1. Паставіць рубам перад палітыкамі, праваабаронцамі і міжнароднай супольнасцю пытанне аб прызнанні Гайдукова палітвязнем.

2. Арганізаваць Хвалю Салідарнасці, лісты, дапамогу сям’і, звароты, акцыі ў падтрымку Андрэя Гайдукова.

3. Маліцца за вызваленне Андрэя, за знішчэнне страху ў якім рэжым хоча трымаць Беларусь праз такія «шпіёнскія» справы.

Разам з Божай дапамогай — здолеем!

Верым! Можам! Пераможам!

Павал Севярынец»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?