У сераду пад Вільняй літоўскія памежнікі затрымалі жыхара літоўскай сталіцы, які вёз у аўтамабілі шасцёра нелегалаў з Грузіі.

Учора супрацоўнікі Службы аховы дзяржмяжы Літвы затрымалі каля вёскі Лаварышкі, што на мяжы з Беларуссю, аўтамабіль-таксі Ford Galaxy.

Кіроўца, 51-гадовы жыхар Вільні, паказаў асабістыя дакументы і дакументы на машыну, якія былі ў парадку. У салоне сядзелі шасцёра мужчын, якія прад'явілі памежнікам пашпарты грамадзян Грузіі, у якіх не было віз, што дазваляюць знаходжанне ў Шэнгенскай прасторы. З пашпартоў двух грузінаў былі выдраныя лісты з асабістымі звесткамі.

Памежнікі пачалі расследаванне ў сувязі з незаконным перасячэннем мяжы. Вілянчук і нелегалы ​​знаходзяцца ў СІЗА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?