Днём 18 красавіка ў цэнтры Мінска гарэў новы будынак рэстарана «Лідо», што размешчаны каля Камароўскага рынку.

Прэс-сакратар упраўлення МНС па Мінску Віталь Дэмбоўскі сказаў карэспандэнтам «НН», што паведамленне аб узгаранні даху паступіла каля 12.25.

На месца тушэння выехала не менш за 10 пажарных машын.

Праз некалькі хвілін полымя была патушана, зараз вядуцца работы па ліквідацыі наступстваў пажару. Пацярпелых няма.

Дарэчы, гэты будынак рэстарана яшчэ не ўведзены ў эксплуатацыю. Яго адкрыццё запланавана на 1 чэрвеня.

БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?