Паводле статыстычных дадзеных, у лютым 2013 г. сярэдні заробак ад 1 млн рублёў да 2 млн рублёў атрымлівалі 14,5% работнікаў у нашай краіне, да 1 млн рублёў — 1,1%, ад 2 млн да 3 млн — 21,7%, паведамляе БелТА.

Ад 3 млн да 4 млн атрымлівае 20,6%.

Ад 4 млн да 5 млн — 15,8%, больш за 5 млн — 26,3% работнікаў, прычым налічаная сярэдняя заработная плата 16,1% работнікаў у лютым склала 6 млн. і вышэй, 10,2% — ад Br5 млн. да Br6 млн.

Намінальны налічаны сярэднямесячны заробак («бруднымі») у лютым склаў 4,5 млн рублёў. Такім чынам больш за палову работнікаў атрымліваюць заробак, меншы, чым «сярэдні» па краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0