Звярніце ўвагу на сцяг у правым верхнім куце фатаздымка: афіцыйны беларускі

Звярніце ўвагу на сцяг у правым верхнім куце фатаздымка: афіцыйны беларускі

Фота NBC

Фота NBC

Выбухі адбыліся ў панядзелак у амерыканскім Бостане падчас правядзення 117-га традыцыйнага Бостанскага марафону, на які збіраецца, паўдзельнічаць і паназіраць, дзясяткі тысяч чалавек.
Два выбухі прагрымелі ля самай фінішнай рысы на Бойлстан-стрыт. Гэта адбылося а 14:45 паводле часу ўсходняга ўзбярэжжа ЗША (21:45 па Мінску).

Выбухі былі вельмі магутныя. Паведамляецца пра некалькі дзясяткаў параненых, называецца таксама лічба ў 100 чалавек. Выбухі адбыліся, калі фінішавала асноўная група і беглі аматары.

Пазней паліцыя паведаміла пра мінімум трое загінулых.

Бостанскі марафон — адзін з самых вядомых у свеце. На яго з’язджаюцца ўдзельнікі з усіх ЗША і краін свету.

На адным з фотаздымкаў добра бачны афіцыйны дзяржаўны сцяг Беларусі. У марафоне ўдзельнічалі і дзве грамадзянкі Беларусі: 32-гадовая Жанна Івашчанка і 33-гадовая Алена Макоўская.

Пазней паліцыя абясшкодзіла яшчэ дзве бомбы.

Трэці выбух адбыўся праз паўтары гадзіны ў Бібліятэцы імя Кенэдзі, але паліцыя абвергла гіпотэзу, што гэты выбух звязаны з тэрактам на марафоне, зазначыўшы, што гэта быў пажар.

У Бостане адключана сотавая сувязь, каб пазбегнуць новых тэрактаў, а над цэнтрам горада ўведзена беспалётная зона.
Над Нью-Ёркам і Вашынгтонам уведзена найвышэйшая ступень гатоўнасці да небяспекі.
Паліцыя Бостана абвергла паведамленне аб затрыманні падазраванага, паведамляецца са спасылкай на афіцыйных прадстаўнікоў бостанскай паліцыі.

Раней NY Post, а пазней і Fox News пісалі пра тое, што паліцыя праз прыкладна 2 гадзіны пасля тэракту затрымала 20-гадовага ўраджэнца Саудаўскай Аравіі, як мяркуецца, датычнага да арганізацыі выбухаў. Як паведамляла выданне, затрыманы атрымаў аскепкавыя раненні ў выніку выбухаў і знаходзіўся ў адной з бальніц Бостана пад аховай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?