Журы нацыянальнага конкурса «Прыдумай імя талісмана» (для чэмпіяната свету па хакеі-2014) адабрала фіналістаў.
Гэта 10 найбольш папулярных імёнаў, прапанаваных удзельнікамі конкурса. Некаторыя варыянты накшталт «Беларусіка» ў канчатковы спіс не трапілі.
Абіраць давядзецца з наступных кандыдатур:
1. Волат2. Зубі
3. Зубрык
4. Белавежык
5. Пушчык
6. Расці
7. Буліт
8. Янка
9. Шайбік
10. Вежык
З 10 па 20 красавіка 2013 на сайтах talisman2014.by, hockey.by і minsk2014.com сярод іх будзе абраны пераможца. Па ўмовах конкурса, імя і біяграфія афіцыйнага талісмана павінны адлюстроўваць асаблівасці нацыянальнай культуры, адпавядаць хакейнай гульні — дэманстраваць моц, быць зразумелымі мільёнам заўзятараў усяго свету, а таксама выклікаць станоўчыя і светлыя асацыяцыі.





